У Ветцы мужчына ўпаў з моста і вісеў над ракой без прытомнасці
У Ветцы мужчына ўпаў з аўтамабільнага моста праз Сож, але паспеў зачапіцца за металічную канструкцыю і таму не зваліўся ў ваду. Інцыдэнт адбыўся 3 лістапада каля 14:50, паведамілі ў Гомельскай абласной арганізацыі Таварыства ратавання на водах.
Фота: Таварыства ратавання на водах
На месца здарэння адразу выехала дзяжурная змена ратавальнікаў. Калі яны прыбылі, мужчына ўжо быў без прытомнасці, але трымаўся за канструкцыю моста. Выратавальнікі застрахавалі яго ад падзення, выцягнулі з небяспечнай зоны і перадалі медыкам.
У бальніцы высветлілі, што пацярпелы, 1988 года нараджэння, быў у стане алкагольнага ап’янення і атрымаў сур’ёзныя траўмы. Яму аказалі неабходную медыцынскую дапамогу.
У Таварыстве ратавання на водах нагадалі, што хадзіць па старых тратуарах на гэтым мосце строга забаронена — побач ідзе будаўніцтва новага пераходу, а пра небяспеку папярэджваюць агароджы і спецыяльныя знакі.