БЕЛ Ł РУС

П’яную амерыканку пасадзілі за разбэшчванне 13-гадовага хлопчыка

3.05.2010 / 20:27

АР

Суд штата Невада асудзіў 34-гадовую Мішэль Лін Тэйлар за разбэшчванне непоўнагадовага на пажыццёвы кантроль. Пра гэта паведамляе Times News Magicvalley.com.

Асуджаная пацалавала 13-гадовага сына сваёй сяброўкі, прымусіла яго памацаць яе за грудзі і прапанавала заняцца сэксам. Хлопчык адмовіўся.

Жанчына сцвярджае, што нічога не памятае, бо была п’янай.

Калі праз 10 гадоў асуджаная і будзе ўмоўна-датэрмінова вызваленая з турмы, то мусіць да скону рэгістравацца ў органах нагляду, як маньячка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула