БЕЛ Ł РУС

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа

6.11.2025 / 23:10

Nashaniva.com

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць, стоячы за прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам падчас анонсу здзелкі, у выніку якой у ЗША маюць зменшыцца цэны на прэпарат «Аземпік».

Фота: AP Photo/Evan Vucci

6 лістапада прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і фармацэўтычныя кампаніі Eli Lilly і Novo Nordisk аб'явілі пра заключэнне пагаднення, каб паменшыць цэны на групу прэпаратаў для зніжэння вагі.

Пачатковы кошт таблетак для ўдзельнікаў дзяржаўных амерыканскіх праграм Medicare і Medicaid і тых, хто аплачвае лячэнне наяўнымі, складзе 149 даляраў у месяц, а ін'екцый — ад 245 даляраў.

Мерапрыемства ў Белым доме прыйшлося скончыць датэрмінова — адзін з прысутных на ім страціў прытомнасць. Спачатку сцвярджалася, што гэта быў сам выканаўчы дырэктар кампаніі Novo Nordisk Гордан Фіндлей, але пасля гэтую інфармацыю абверглі.

У Авальным кабінеце увогуле не было супрацоўніка Novo Nordisk па імені Гордан, якога прадстаўнікі СМІ, у тым ліку тэлеканал Fox News, апазналі як топ-менеджара Гордана Фіндлі, паведаміла кампанія.

«Генеральны дырэктар Майк Дустдар і выканаўчы віцэ-прэзідэнт па аперацыях у ЗША Дэйв Мур былі адзінымі прадстаўнікамі Novo Nordisk у Авальным кабінеце. Мы спадзяемся, што з джэнтльменам, які сёння пацярпеў, усё ў парадку», — гаворыцца ў заяве Novo Nordisk.

Мяркуючы па відэа, на дапамогу небараку паспяшаўся вядучы тэлеперадачы «Шоу доктара Оза» Мехмет Оз. Міністар аховы здароўя ЗША Роберт Кенэдзі адышоў убок.

Чытайце таксама:

Трамп і Сі сустрэліся ў Паўднёвай Карэі і рассталіся моўчкі. Трамп загадаў аднавіць ядзерныя выпрабаванні

ЗША выпрабавалі ракету Minuteman III, а Пуцін сабраў Раду бяспекі

У ЗША ходзяць чуткі вакол Джэй Дзі Вэнса і ўдавы Чарлі Кірка

Каментары да артыкула