БЕЛ Ł РУС

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

7.11.2025 / 19:31

Nashaniva.com

Магчыма, пераслед Наталлі Аўсеюшкінай звязаны са справай Гаюна.

Наталля Аўсеюшкіна. Фота з яе інстаграма

Наталлі Аўсеюшкінай 35 гадоў. Родам яна з Магілёва. Як скончыла ўніверсітэт, працавала ў школах у Магілёве — да 2019 года.

Пасля гэтага Наталля перайшла ў сферу СММ. Яна прапануе стратэгіі для прасоўвання бізнэсу, стварэнне відэа-кантэнта і таргетаваную рэкламу, працуе як кантэнт-менеджар для розных кампаній.

У Наталлі ёсць муж, з якім яны разам больш за 10 гадоў, у іх ёсць мілы сабака. Аўсеюшкіна вядзе актыўны лад жыцця — займаецца спортам і гуляе ў вялікі тэніс.

Наталля Аўсеюшкіна. Фота з яе інстаграма

З чэрвеня па кастрычнік гэтага года Наталля была за кратамі ў СІЗА.

Наталлю Аўсеюшкіну асудзілі ў кастрычніку 2025 года ў Магілёўскім абласным судзе па абвінавачанні ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361‑4 КК). Падобна, ёй прысудзілі хатнюю хімію.

Сутнасць абвінавачанняў дакладна невядомая, але хутчэй за ўсё яны звязаныя са справай Гаюна. 

Чытайце таксама:

Што можа пагражаць тым, хто пісаў у бот «Беларускага Гаюна»? І што можна зрабіць цяпер

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Каментары да артыкула