БЕЛ Ł РУС

Работніца магілёўскай крамы скрала з сейфа 86 тысяч рублёў і прайграла ў казіно

8.11.2025 / 15:19

Nashaniva.com

Супрацоўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі выявілі сістэматычныя крадзяжы ў адной з прадуктовых крам Магілёва. 

Міліцыя ўстанавілі, што 37‑гадовая загадчыца на працягу трох месяцаў крала з сейфа дзённую выручку. Сума шкоды перавысіла Br86 тыс. Усе грошы жанчына прайграла ў анлайн-казіно.

Следчыя ў дачыненні да работніцы завяіі крымінальную справу за крадзеж, учынены ў асабліва буйным памеры. Ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула