Расійская вулічная спявачка Наока не выйшла на свабоду пасля другога арышту
Дзіяну Логінаву зноў затрымалі і вязуць са спецпрыёмніка ў пецярбургскі аддзел міліцыі №2, паведамляе «Дождь».
Учора гітарыста «Стоптайм» Аляксандра Арлова таксама адвезлі са спецпрыёмніка ў аддзел міліцыі. Музыканты спявалі на вуліцах песні забароненых у Расіі выканаўцаў.
16 кастрычніка Дзяржынскі суд у Пецярбургу адправіў пад арышт на 13 сутак спявачку гурта «Стоптайм» Наоку.
Яе абвінавацілі ў арганізацыі мітынгу. Па гэтай жа артыкуле пад арышт на 13 і 12 сутак адправілі барабаншчыка гурта Уладзіслава Леонцева і гітарыста Аляксандра Арлова.
29 кастрычніка Наоку і Аляксандра Арлова паўторна арыштавалі па артыкуле аб парушэнні «грамадскага парадку». Тады ж музыканты абвясцілі пра свае заручыны.