БЕЛ Ł РУС

Сабаленка скончыць год у рангу першай ракеткі свету

10.11.2025 / 9:6

Nashaniva.com

У Арыны — 10 870 рэйтынгавых балаў, у Ігі Свёнтак, што ідзе на другім месцы, — 8 395. На трэцім месцы Како Гаўф з 6 763 баламі.

Фота: Robert Prange/Getty Images

Арына ў гэтым годзе перамагла на трох турнірах і выйграла Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе.

Усяго ў яе кар'еры 21 тытул на турнірах, дзве перамогі на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі.

Званне першай ракеткі свету Арына трымае з кастрычніка мінулага года.

У суботу яна прайграла фінал Выніковага турніру, саступіўшы Алене Рыбакінай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула