Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада
Нягледзячы на тое, што Польшча адклала планы па адкрыцці пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю, міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч заявіў, што Варшава, верагодна, прыме такое рашэнне яшчэ ў гэтым месяцы, паведамляе Delfi.lt.
Фота: AP Photo Rafal Niedzielski
«Я на мінулым тыдні размаўляў з міністрам унутраных спраў Польшчы. Яны планавалі адкрыць гэтыя пункты 1 лістапада, але з салідарнасці з Літвой гэтага не зрабілі. Але, хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца пасля 15 лістапада, пасля 20-га. Думаю, гэта дакладна адбудзецца», — заявіў Кандратовіч у эфіры радыёстанцыі LRT у панядзелак.
Аднак міністр падкрэсліў, што краінам неабходна сумесна адрэагаваць на сітуацыю, якая склалася пасля закрыцця межаў з Беларуссю.
Літва закрыла мяжу з Беларуссю да 30 лістапада.