БЕЛ Ł РУС

У Кіраўскім раёне патануў пенсіянер, упаўшы ў раку разам з роварам

10.11.2025 / 15:36

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся раніцай у вёсцы Морхавічы.

Паводле даных МНС, ратавальнікам паступіла паведамленне пра мужчыну, выяўленага ў вадзе ў вопратцы. Прыбылыя на месца супрацоўнікі дасталі з ракі цела 66‑гадовага мясцовага жыхара.

Па папярэдняй інфармацыі, мужчына ехаў на ровары ўздоўж берага, не справіўся з кіраваннем і ўпаў у ваду.

Акалічнасці трагедыі высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула