БЕЛ Ł РУС

У Мінску рабочага засыпала грунтам

10.11.2025 / 15:59

Nashaniva.com

На мінскай вуліцы Кульман адбыўся няшчасны выпадак падчас будаўнічых работ. Падчас пракладкі сістэмы каналізацыі аднаго з рабочых нечакана засыпала грунтам, паведаміла прэс-служба МНС.

Скрыншот з відэа

На месца здарэння хутка прыбылі ратавальнікі МНС. Яны з дапамогай шанцавага інструмента асцярожна адкапалі мужчыну і дасталі яго з-пад зямлі.

Пасля гэтага пацярпелага перадалі брыгадзе хуткай дапамогі. Медыцынскія работнікі даставілі яго ў бальніцу. Падрабязнасці здарэння і стан пацярпелага пакуль удакладняюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула