БЕЛ Ł РУС

Муж Натальлі Пяткевіч узначальвае "Нацыянальныя спартовыя лятарэі"

27.01.2006 / 10:31

Аглядальнік

Пра гэта паведамляе "БДГ. Деловая газета". "Нацыянальныя спартовыя лятарэі" вядомыя арганізацыяй папулярнай гульні "Супэрлято". У сьнежні яна абышла паводле папулярнасьці іншую - "Ваша лято", заснаваную фірмай-канкурэнткай "Беларускія лятарэткі". Паводле ацэнкі "БДГ", толькі за 10 месяцаў мінулага году "Беларускія лятарэі" зарабілі пад 22 млрд рублёў. Аналягічную суму яны выплацілі на прызы. А прыбытак "Нацыянальных спартовых лятарэяў" мусіць быць параўнальны.

"Супэрлято" паставіла летась своеасаблівы рэкорд - 1,5 млн прададзеных квітоў пераднавагодняга тыражу. Прага лёгкага ўзбагачэньня гоніць людзей да гульні, перамагаюць у якой нямногія.

"Супэрлято" курыруецца Міністэрствам спорту й турызму. Кіраваньне такім прадпрыемствам робіць сям'ю Пяткевіч ня самай беднай у Беларусі. Нездарма, мусіць, тутэйшыя "крэмлязнаўцы" называлі намесьніцу кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі фаварыткаю палацавых раскладаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула