БЕЛ Ł РУС

1100 літоўскіх грузавікоў не выпусцяць з Беларусі да адкрыцця мяжы

11.11.2025 / 12:19

Nashaniva.com

Кіроўцам пры гэтым дазволяць пакінуць Беларусь, аднак аўтамабілі застануцца ў краіне

1100 літоўскіх грузавікоў, якія захраслі ў Беларусі, не выпусцяць з краіны да адкрыцця мяжы, піша прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Пасля таго, як Літва закрыла мяжу з-за метэазондаў з кантрабандай, якія рэгулярна прылятаюць з боку нашай краіны, у Беларусі захраслі 1100 грузавых аўто з літоўскімі нумарамі. У Беларусі прынялі рашэнне аб размяшчэнні іх на спецыяльных стаянках ля пунктаў пропуску на мяжы.

Кіроўцам пры гэтым дазволяць пакінуць Беларусь, аднак аўтамабілі застануцца ў краіне. «Да аднаўлення літоўскім бокам нармальнага руху праз пункты пропуску «Меднікі» і «Салечнікі» перамяшчэнне грузавікоў на літоўскай рэгістрацыі праз беларускую мяжу ажыццяўляцца не будзе», — сказана ў паведамленні ДМК.

Ужо на пляцоўках размешчана 800 літоўскіх грузавікоў: «Бераставіца» — 350; «Беняконі» — 160; «Катлоўка» — 220; «Каменны Лог» — 70.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула