У Добрушы чалавек дабіўся кампенсацыі ад гаспадара аўчаркі, па віне якой ён страціў вока
Добрушскі раённы суд абавязаў гаспадара сабакі выплаціць пацярпеламу больш за 30,5 тысячы рублёў.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons
Інцыдэнт адбыўся 5 чэрвеня 2024 года. Мужчына прыйшоў да знаёмага па пабытовых справах, а калі нахіліўся, каб паправіць абутак, сабака, які знаходзіўся за вальерам, скочыў і пашкодзіў яму правае вока.
У выніку пацярпелы страціў зрок і прайшоў аперацыю ў Расіі, бо такую працэдуру ў Беларусі не праводзяць.
Суд прызнаў, што адказнасць за здарэнне нясе ўладальнік сабакі, паколькі ён не гарантаваў бяспеку гасцей. Не было даказана, што пацярпелы сам справакаваў напад.
У выніку суд задаволіў пазоў цалкам і абавязаў гаспадара сабакі кампенсаваць усе выдаткі на лячэнне і судовыя выдаткі.
Чытайце таксама:
Беларус на адпачынку ў ААЭ трапіў у бальніцу. Страхавыя кампаніі плаціць адмовіліся
У Дзятлаве жанчыну моцна пакусаў лабрадор, яна адсудзіла кампенсацыю
Жыхарка Гомеля заплаціць больш за 3 тысячы рублёў за сабаку, які справакаваў ДТЗ