БЕЛ Ł РУС

У Падмаскоўі дзевяцігадовы хлопчык падняў з зямлі пакунак з прымацаванай 10‑рублёўкай — яму адарвала пальцы

12.11.2025 / 08:59

Nashaniva.com

Жахлівы выпадак адбыўся ў расійскім Краснагорску.

9‑гадовае дзіця ўвечары ішло з трэніроўкі па Піянерскай вуліцы, хлопчык заўважыў пакунак з 10‑рублёвай купюрай (35 капеек беларускіх) на зямлі і нахіліўся — у гэты момант адбыўся выбух. Некалькі пальцаў адарвала, паведамляе Mash.

«Ён проста падняў грошы — і хлапок. Потым ужо забіралі на хуткай», — дапоўніў трэнер спортклуба Уладзімір Шарупіч, дзе займаецца дзіця.

Хлопчыка аперавалі шэсць гадзін, яму адарвала пальцы, — дактары ратавалі кісць з апоўначы да раніцы. Другая рука школьніка зламаная. Усе ўскладнялі моцныя разрывы тканак. Спачатку ў бальніцу прывезлі дзіця, а потым пальцы. 

Гэта быў тратыл, снарад быў начынены цвікамі, распавёў сябар сям’і хлопчыка. Цяпер дактары спрабуюць прышыць Глебу два пальцы — іх знайшлі за некалькі метраў ад месца выбуху. Перад аперацыяй ён суцяшаў маці і прасіў яе не плакаць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула