БЕЛ Ł РУС

Ютуб выдаліў канал Аляксея Талая

12.11.2025 / 11:29

Nashaniva.com

На канал былі падпісаныя больш за 16 000 чалавек.

Ютуб выдаліў канал праўладнага актывіста-паралімпійца Аляксея Талая, заўважыў тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

На канал былі падпісаныя больш за 16 000 чалавек, гэта відаць з архіўнай копіі, створанай у 2024 годзе.

Цяпер на сайце актывіста размешчаныя бітыя спасылкі, яны вядуць на ўжо выдаленыя ролікі.

Аляксей Талай — паралімпіец, праўладны грамадскі дзеяч, які актыўна падтрымлівае вайну ва Украіне. Фонд Аляксея прывозіць у Беларусь дзяцей з акупаваных украінскіх тэрыторый а таксама пастаўляе дапамогу расійскім вайскоўцам. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула