БЕЛ Ł РУС

«Сям'я ні на якіх уліках не стаяла». Што вядома пра трагедыю ў Мінску, дзе школьнік выпаў з акна кватэры і загінуў

12.11.2025 / 15:2

Nashaniva.com

Учора з акна шостага паверха дома на вуліцы Нёманскай у Мінску выпаў сямігадовы хлопчык. Выратаваць дзіця не ўдалося. Падрабязнасці трагедыі расказалі ў пракуратуры Мінска, пішуць Мінск-навіны.

Паводле слоў прадстаўніка пракуратуры Міхаіла Мануілава, хлопчык знаходзіўся дома з малодшай сястрой і айчымам. Мужчына быў на кухні, але пастаянна заглядваў у пакой да дзяцей, сачыў, чым яны заняты.

— Паводле папярэдніх даных, дзіця ўзабралася на пастаўлены ўшчыльную да падаконніка ложак, абаперлася на маскітную сетку і выпала з акна. Аб тым, што адбылося, бацьку паведаміла сястра хлопчыка, — расказаў М. Мануілаў. — Вядома, што сям’я добрая, ні на якіх уліках не знаходзілася. Маці і старэйшага дзіцяці ў гэты момант дома не было. 

Прадстаўнік пракуратуры таксама нагадаў, што бацькі ні на секунду не павінны губляць пільнасць. Трэба растлумачыць дзецям, што падаконнік — не месца для гульняў.

— Зрабіце ваша акно бяспечным: выкарыстоўвайце замкі, блакіратары, якія перашкаджаюць яго адкрыццю дзіцем самастойна. Прыбірайце мэблю далей ад вокнаў, каб дзеці не змаглі ўзабрацца на падаконнік, — раіць суразмоўца. — Не разлічвайце на маскітныя сеткі — яны не абараняюць ад падзенняў, а ствараюць ілюзію бяспекі для дзіцяці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула