БЕЛ Ł РУС

Як зменіцца кошт аўтамабільнага паліва ў 2026 годзе?

13.11.2025 / 9:10

Nashaniva.com

Цэны на бензін і дызельнае паліва ў новым годзе чакае індэксацыя на 3 %.

Фота: LookByMedia

Пра такія планы праінфармаваў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, пішуць Мінск-навіны.

У 2025 годзе максімальны кошт асноўных відаў паліва на аўтазапраўках рэспублікі карэктаваўся вясной восем разоў з крокам у дзве капейкі, усяго павялічыўшыся на 16 капеек.

Напрыклад, цана літра бензіну АІ— 95‑К5 або дызпаліва з 2,44 рубля вырасла да 2,6 рубля. Такой яна застаецца і на 13 лістапада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула