БЕЛ Ł РУС

Плот з пластыкавых бутэлек у Рэчыцкім раёне стаў хітом тыктоку

13.11.2025 / 10:11

Nashaniva.com

Жыхары вёскі Чырвоная Кветка Рэчыцкага раёна пахваліліся ў тыктоку плотам, які не толькі стаў мясцовай славутасцю, але і скарыў карыстальнікаў тыктоку.

Відэа з гэтай крэатыўнай канструкцыяй з выкарыстаных пластыкавых бутэлек набрала папулярнасць, а каментатары сышліся ў меркаванні, што гэта ўдалы прыклад другаснай перапрацоўкі і народнай вынаходлівасці.

@v.e.s.na #деревня #беларусь ♬ Во саду ли, в огороде - Ансамбль ''Новгородская Мозаика''

«Гэта ж колькі прыйшлося яго рабіць», — напісаў адзін з карыстальнікаў, падкрэсліваючы велізарны аб'ём працы.

«Затое бюджэтна».

Яшчэ адзін каментатар назваў гэта «хэнд-мэйд задорага», на што аўтар роліка vesna з гумарам адказаў: «Затое як прыцягвае ўвагу».

Іншыя карыстальнікі хвалілі экалагічны аспект — што бутэлькі не сталі смеццем у лесе: «Гэта лепш, чым яны па кустах і палях валяюцца. Асабіста ў нас увесь лес захламлены».

Іншы каментар гумарыстычна прапанаваў перайменаваць населены пункт у «вёску Бухалкіна».

«Ох, скажыце мне, гэта колькі трэба было піць, каб зрабіць такі плот?» — запытаў адзін з каментатараў. Але адказ аўтара роліка быў, што трэба мець сяброў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула