БЕЛ Ł РУС

Кіроўца Tesla насмерць збіў падлетка ў Гомелі. Якое пакаранне вынес суд?

13.11.2025 / 12:59

Nashaniva.com

ДТЗ здарылася 8 жніўня каля 21:00 на  1‑м км аўтадарогі Р150 «Гомель — Хутар». Загінуў падлетак-пешаход.

33‑гадовы кіроўца аўтамабіля Tesla здзейсніў наезд на 16‑гадовага ровары, які перасякаў праезджую частку дарогі па нерэгуляванаму пешаходнаму пераходу, — распавялі ў ДАІ Гомельскай вобласці.

Падлетак ад атрыманых траўмаў памёр у бальніцы. 33‑гадоваму кіроўца інкрымінавана парушэнне правілаў дарожнага руху, што па неасцярожнасці пацягнула смерць чалавека, піша Onliner.by.

— На падставе ч. 2 ст. 317  прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі ўсіх катэгорый, на тэрмін 5 гадоў, — распавяла служба інфармацыі пракуратуры Гомельскай вобласці.

Там дадалі, што ў судовым пасяджэнні мужчына прызнаў сваю віну ў поўным аб’ёме. У карысць пацярпелых у якасці кампенсацыі маральнай шкоды ён добраахвотна ўнёс 50 000 рублёў. Адзначаецца, што абвінавачаны неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні ПДР.

Прысуд у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула