БЕЛ Ł РУС

У Кіеве ўжо 16 параненых у выніку расійскай атакі, у тым ліку дзіця

14.11.2025 / 8:1

Nashaniva.com

У выніку начной ракетнай атакі па сталіцы Украіны пацярпелі некалькі чалавек.

Кіраўнік Кіеўскай гарадской вайсковай адміністрацыі Ціму́р Ткачэнка расказаў, што колькасць пацярпелых у выніку атакі расійскіх дронаў і ракет вырасла да 16. Паводле яго слоў, сярод параненых — 10‑гадовае дзіця.

Паводле слоў Ткачэнкі, у Абалонскім раёне Кіева гараць сёмы і дзявяты паверхі жылога дома.

Акрамя таго, у Святошынскім раёне таксама ўзнік пажар у жылым будынку (раней паведамлялася толькі, што там загарэўся прыватны дом), адбыліся таксама загаранні ў Дэснянскім раёне.

У Шаўчэнкаўскім раёне Кіева гарыць адміністратыўны будынак, піша Ткачэнка.

Украінскія ўлады паведамляюць, што ў выніку расійскага абстрэлу Кіева пашкоджаны каля 10 шматкватэрных жылых дамоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула