Рыбак злавіў у Беларусі гіганцкага судака — гэта рэкорд
На Бярэзіне бабруйскаму рыбалову ўдалося выцягнуць вялікі трафей — судака вагой больш за 8 кілаграмаў. Пра гэта ён расказаў выданню Fishingby.com.
Па словах мужчыны, такі ўлоў — рэдкая ўдача, якая здараецца «раз у жыцці».
Андрэй Балыка адправіўся на вячэрнюю рыбалку ў папулярнае сярод мясцовых месца на рацэ.
Некалькі гадзін рыбалоў мяняў прыманкі — сілікон, воблеры, паралон — і спрабаваў розныя спосабы, аднак нічога не было. Толькі пасля чарговай змены прыманкі на мандулу і доўгага вісення снасці ў раёне ён адчуў лёгкі дотык.
Спачатку Андрэй вырашыў, што на кручку сом, але хутка стала зразумела, што супраціўляецца вялікі судак, вочы якога «пры святле ліхтарыка свяціліся халодным бляскам».
Дакладная вага злоўленай рыбы склала 8,255 кілаграма. Гэта новы зафіксаваны рэкорд па судаку ў Беларусі. Папярэдні належаў земляку з Бабруйск Андрэю Шэўчыку, які ў снежні мінулага года вярнуўся з рыбалкі на Прыпяці з судаком вагой 7,7 кілаграма, пераадолеўшы ў сваю чаргу планку Яўгенія Буцькаўца з Гомеля. Летам 2024‑га той злавіў судака на 7,1 кг. Але некаторыя рыбаловы ўпэўнены, што самыя вялікія экземпляры судакоў у Беларусі складалі 13—14 кг.