БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская: Я вітаю планы Польшчы адкрыць памежныя пераходы

14.11.2025 / 14:39

Nashaniva.com

Дэмакратычная лідарка Беларусі пракаментавала рашэнне Польшчы адкрыць з 17 лістапада два памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю.

Фота: Riccardo Savi Getty Images for Concordia Annual Summit

«Я вітаю планы Польшчы адкрыць памежныя пераходы. Мы заўсёды выступалі і працягваем выступаць за адкрытыя межы для пасажыраў. Гэта важна для беларусаў, для магчымасці прасцей бачыцца з сям’ёй і падтрымліваць сувязь паміж людзьмі па абодва бакі мяжы. 

Гэты крок накіраваны на падтрымку людзей, бо гэтыя пераходы з’яўляюцца мяжой са свабодным светам», — напісала яна.

Сёння стала вядома, што Польшча 17 лістапада адкрые два раней закрытыя пераходы: «Кузніцу» і «Бераставіцу».

Праектам прадугледжваецца, што рух праз пункт пропуску «Кузніца-Брузгі» будзе адкрыты для пасажырскага транспарту, за выключэннем аўтобусаў. Рух праз пункт пропуску «Бераставіца-Баброўнікі» — для пасажырскага і грузавога транспарту, у тым ліку і для аўтобусаў.

Пераход у Кузніцы не працуе з лістапада 2021 года. Яго закрылі, калі адбылася атака мігрантаў з боку Беларусі. Пераход у Баброўніках закрылі ў лютым 2023 года пасля прысуду журналісту Анджэю Пачобуту.

Чытайце таксама:

Офіс Ціханоўскай: Падтрымліваем прынцыповую пазіцыю Літвы ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі

Каментары да артыкула