БЕЛ Ł РУС

У Гродне падлетак пабіў слоікам з-пад шакаладнай пасты лабавое шкло ў машыне

14.11.2025 / 16:21

Nashaniva.com

У адным з двароў на вуліцы Кабяка ў Гродне 10 лістапада адбылася непрыемная сітуацыя. Мясцовы жыхар знайшоў сваю машыну з разбітым лабавым шклом — у аўтамабіль трапіў шкляны слоік ад шакаладнай пасты Nutella.

Скрыншот з відэа

Высветлілася, што 15‑гадовы падлетак выкінуў гэты слоік з акна чацвёртага паверха. Ён упаў на прыпаркаваны каля пад’езда Citroen і пашкодзіў у ім шкло. Памер шкоды ацанілі ў 6 тысяч рублёў.

На падлетка завялі крымінальную справу за хуліганства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула