У цэнтры Стакгольма аўтобус урэзаўся ў прыпынак
Паводле звестак паліцыі, у выніку гэтай аварыі ёсць некалькі загінулых і параненых. Шмат хто атрымаў сур’ёзныя траўмы, піша Aftonbladet.
Фота: Läsarbild
Ратавальнікі, паліцыя і медыкі масава выехалі на месца здарэння, ўчастак вуліцы перакрылі. Відавочцы паведамляюць, што на месцы шмат спецтэхнікі, людзей эвакуіруюць.
Кіроўца аўтобуса затрыманы. Следства разглядае справу як «прычыненне смерці па неасцярожнасці». Паліцыя дапускае, што магла здарыцца проста аварыя, але канчатковыя высновы пакуль не зробленыя.
Прэм’ер-міністр Швецыі Ульф Крыстэрсан і іншыя высокапастаўленыя асобы ўжо выказалі спачуванне сем’ям пацярпелых і падкрэслілі важнасць таго, каб спецслужбы мелі магчымасць спакойна працаваць.
Чытайце таксама:
У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі