БЕЛ Ł РУС

ДАІ папярэдзіла пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах

15.11.2025 / 9:12

Nashaniva.com

Паводле прагнозаў сіноптыкаў у гэтыя выходныя на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца рэзкае пагаршэнне ўмоваў надвор'я. Замаразкі, мокры снег з дажджом і галалёдзіца патрабуюць ад кіроўцаў строгага выканання ПДР, асаблівых навыкаў і стараннай падрыхтоўкі аўтамабіля, паведамляе прэс-служба МУС.

Да 1 снежня кіроўцы абавязаны выканаць сезонную замену шын. Аднак ужо цяпер, калі вы не паспелі замяніць пакрышкі на зімовыя, рэкамендуецца ўстрымацца ад паездак у складаных пагодных умовах.

ДАІ заклікае пры ападках і галалёдзіцы зніжаць хуткасць, павялічваць дыстанцыю, быць прадказальнымі. З асаблівай асцярожнасцю праязджаць пешаходныя пераходы, закругленні дарогі, крутыя пад’ёмы і спускі, прадзіманыя ўчасткі мясцовасці. Усе ў аўтамабілі павінны быць прышпіленыя рамянямі бяспекі, а дзеці перавозіцца ў спецыяльных утрымлівальных прыладах.

Пешаходам неабходна ўлічваць, што на слізкай дарозе ў разы павялічваецца тармазны шлях любога транспартнага сродку. Таму нават у дазволеных месцах перад перасячэннем праезнай часткі пераканайцеся, што аўтамабілі паспелі спыніцца. «Абазначайце сябе святлоадбівальнымі элементамі. Не выкарыстоўвайце навушнікі, каб чуць транспарт, што набліжаецца», — заклікаюць у ДАІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула