БЕЛ Ł РУС

Педафіла асудзілі за гвалт над дзіцём праз 18 гадоў пасля здзяйснення злачынства

15.11.2025 / 09:26

Nashaniva.com

Падрабязнасці паведаміў Следчы камітэт.

У лютым 2025 года 26‑гадовая дзяўчына напісала ў міліцыю заяву аб злачынствах сэксуальнага характару, ахвярай якіх яна станавілася на працягу чатырох гадоў з 2007 года, калі ёй было сем гадоў.

Яна адважылася расказаць пра ўсё пасля спробы суіцыду ў 2024 — м. На допыце высветлілася, што крыўдзіцель — каханы яе маці, з якім тая завяла адносіны годам раней.

37‑гадовы мужчына тады сам прапанаваў дапамогу з дзіцем: ён павінен быў забіраць яе пасля ўрокаў і адводзіць на працу да маці. Але аднойчы зламыснік прапанаваў перад гэтым схадзіць да яго дадому. Дзяўчынка, будучы ўпэўненай, што блізкі сябар сям'і не прычыніць ёй ніякай шкоды, пагадзілася. У кватэры абвінавачаны ўчыніў над ёй гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару.

Такія інцыдэнты (яны вылічаюцца дзясяткамі) працягваліся на працягу некалькіх гадоў. Дзяўчынка нікому пра іх не распавядала — мужчына пераканаў яе, што яна сама вінаватая ў тым, што адбываецца і менавіта яе будуць лаяць і караць. На той момант абвінавачаны ўжо сам быў бацькам дваіх маленькіх дзяцей.

Мужчына адмовіўся ад дачы паказанняў, аднак следчым удалося даказаць яго дачыненне да злачынстваў. Абвінавачаны раней не трапляў у поле зроку міліцыі, нідзе не працуе, разведзены. Псыхіятрычная экспертыза заключыла, што ён пакутуе на педафілію.

Паводле ч. 3 арт.167 суд вынес прысуд: 13 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула