БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя ўстанавіла верхні парог цэн на некаторыя лекі

15.11.2025 / 15:49

Nashaniva.com

Міністэрства аховы здароўя афіцыйна ўвяло абмежаванне на адпускныя цаны для шэрагу важных лекаў. Новыя правілы дзейнічаюць з 15 лістапада. Гэта значыць, што аптэкі цяпер не могуць прадаваць гэтыя прэпараты даражэй за ўстаноўленую столь

У спіс увайшлі прэпараты з многіх катэгорый: ад інфекцый, паразітаў, для лячэння скурных захворванняў, проціпухлінныя прэпараты, сродкі для рэгулявання імунітэту, прэпараты для дыхальнай сістэмы, стрававальнага тракта і абмену рэчываў, крыві і кроватворных органаў, нервовай сістэмы, для лячэння захворванняў органаў пачуццяў, а таксама медыцынскі кісларод.

Пад абмежаванні трапіла прадукцыя вядучых айчынных і сумесных вытворцаў, такіх як «Фармлэнд», «Беласептыка», «Рэб-фарма», «Фармтэхналогія», «Белмедпрэпараты», «Акадэмафарм», «Ферэін». Таксама гранічныя цэны будуць дзейнічаць на некаторыя лекі, вырабленыя на заводах у Барысаве, Нясвіжы і Бабруйску.

Поўны спіс прэпаратаў і цэн можна паглядзець тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула