БЕЛ Ł РУС

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ

15.11.2025 / 18:19

Nashaniva.com

Генеральны штаб Украіны паведаміў, што 15 лістапада падраздзяленні Узброеных сіл Украіны нанеслі ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе ў расійскай Разані. На відэа і фота, якія публікуюць у сацсетках, відаць серыю выбухаў і вялікі пажар на тэрыторыі прадпрыемства.

Скрыншот з відэа

Як паведамляе ўкраінскі Генштаб, гэты завод выпускае бензін А-92/95/98/100, дызельнае паліва, авіягазавае рэактыўнае паліва, звадкаваныя газы і іншыя прадукты. У сярэднім ён вырабляе каля 840 тысяч тон авіягазы ТС-1 у год — такой, якой карыстаюцца і расійскія паветрана-касмічныя войскі.

Акрамя таго, па даных украіснкага Генштаба, украінскія вайскоўцы пацэлілі ў радыёлакацыйную станцыю «Неба-У» ў акупаваным Крыме, вайсковы эшалон у раёне Такмака на Запарожжы і месца канцэнтрацыі асабовага складу расійскіх войскаў пад Ваўчанскам на Харкаўшчыне.

Вынікі гэтых удараў пакуль не агучаныя.

Чытайце таксама:

Уначы быў атакаваны Саратаўскі НПЗ

Танкер і нафтаналіўны тэрмінал пашкоджаны ў выніку атакі дронаў у Туапсэ

Украінцы падарвалі буйны нафтаправод пад Масквой

Каментары да артыкула