БЕЛ Ł РУС

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА

15.11.2025 / 21:24

Nashaniva.com

Спадарожнікавыя здымкі сведчаць, што былі знішчаныя чатыры пускавыя ўстаноўкі зенітнага комплексу С-400 «Трыумф», якія знаходзіліся на тэрыторыі вайсковай часці, а таксама два важныя радыёлакатарныя комплексы — радар ранняга выяўлення 96Н6 і радар навядзення 92Н6. Пра гэта піша «Украінская праўда» на падставе сваіх крыніц у Службе бяспекі Украіны.

Паведамляецца, што ўсяго ў гэтым раёне размяшчалася каля 12 установак С-400, і з вялікай верагоднасцю частка з іх таксама магла пацярпець ад атакі.

Аперацыю праводзіла СБУ пры падтрымцы іншых сіл бяспекі і абароны Украіны.

Раней паведамлялася, што ў выніку начнога ўдару дронаў была пашкоджаная нафтавая і партовая інфраструктура Новарасійска, у тым ліку нафтасховішча, тэрмінал і прыбярэжныя аб’екты.

Пасля атакі ў свеце выраслі цэны на нафту, а порт часова спыніў экспарт нафтапрадуктаў.

Чытайце таксама:

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ

Расійская радыёстанцыя «Суднага дня» сціхла з-за ўдару беспілотніка

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»

Каментары да артыкула