БЕЛ Ł РУС

У Лагойску ў аварыі траўмаванае 5‑гадовае дзіця

15.11.2025 / 22:13

Nashaniva.com

ДТЗ адбылося ўвечары 14 лістапада ў Лагойску, паведамілі ў ДАІ Мінаблвыканкама.

Каля 18:40 на вуліцы Мінскай 46‑гадовы жыхар сталіцы за рулём Geely Atlas, рухаючыся па другаснай вуліцы, пры павароце налева на галоўную дарогу сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen Passat пад кіраваннем 25‑гадовага жыхара Лагойска.

Ад удару аўтамабіль Volkswagen выкаціўся на сустрэчную паласу пад аўтамабіль Renault Scenic пад кіраваннем 28‑гадовай жанчыны. Пяцігадовае дзіця, якое знаходзілася ў Renault, атрымала траўмы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула