БЕЛ Ł РУС

Трагедыя на Гомельшчыне: два 18‑гадовыя хлопцы загінулі ў ДТЗ, аўтамабіль разарвала на часткі

16.11.2025 / 9:54

Nashaniva.com

Сёння ноччу, каля 02:30, у аграгарадку Неглюбка Веткаўскага раёна адбылося смяротнае дарожна-транспартнае здарэнне, у выніку якога загінулі двое 18‑гадовых хлопцаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, 18‑гадовы кіроўца, які не меў правоў, не справіўся з кіраваннем аўтамабілем Opel, выехаў на абочыну і ўрэзаўся ў дрэва.

Удар быў такі моцны, што аўтамабіль разарвала на часткі.

У выніку здарэння загінуў сам кіроўца і яго 18‑гадовы пасажыр. Паведамляецца, што абодва яны не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Вядома, што напярэдадні трагедыі маладыя людзі ўжывалі алкаголь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула