БЕЛ Ł РУС

Дадатковыя аўтобусы ў Польшчу запускае і Ecolines

16.11.2025 / 16:17

Nashaniva.com

Рэйс будзе выконвацца тры разы на тыдзень.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: ecolinesbus / Instagram

Ecolines абвясціў пра новы рэйс «Мінск — Беласток — Варшава» праз пункт пропуску «Бераставіца — Баброўнікі». Старт з 19 лістапада.

Аўтобус у бок Варшавы будзе адпраўляцца ў 17:00 па серадах, чацвяргах і пятніцах.

Рэйс назад у Мінск (яго пусцяць з 21 лістапада) — у 01:10 па пятніцах, суботах і нядзелях.

Раней рэйсы праз «Бераставіцу — Баброўнікі» анансавалі і іншыя перавозчыкі.

Два пункты пропуску на мяжы з Польшчай — «Баброўнікі — Бераставіца» і «Кузніца — Брузгі» — будуць адкрытыя з 17 лістапада.

Літоўская мяжа закрыта да 30 лістапада.

Чытайце таксама:

Стала вядома, калі адкрыецца электронная чарга на перасячэнне зноў адкрытых пераходаў на мяжы з Польшчай

У Польшчы афіцыйна падпісалі распараджэнне аб адкрыцці памежных пунктаў з панядзелка

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі

Каментары да артыкула