БЕЛ Ł РУС

Мінская крама прадавала ёлачныя шары з пісьменнікамі. Прапагандысты ўбачылі партрэт Геніюш і наляцелі

16.11.2025 / 16:34

Nashaniva.com

Цяпер крама пару дзён часова не працуе.

Нядаўна «Калядная крама» ў Мінску пачала прадаваць серыю ёлачных шароў з партрэтамі беларускіх пісьменнікаў і асветнікаў. Сярод іх Васіль Быкаў, Францыск Скарына, Янка Купала, Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч і іншыя. Была і Ларыса Геніюш.

Апошняя цацка і прыцягнула ўвагу прапаганды, якая змагаецца з памяццю пра Геніюш, што была ахвярай сталінскіх рэпрэсій.

Прапагандыстка БТ Ксенія Лебедзева абурылася «ёлачнымі шарамі з партрэтам нацысткі».

«Можа, мы навагоднія цацкі з выявай Гебельса пачнём прадаваць?» — напісала Лебедзева.

Наляцелі і іншыя, напрыклад Рыгор Азаронак.

У выніку шар з паэткай знялі з продажу. А сама крама абвясціла ў сацсетках, што 16 і 17 лістапада часова не працуе «праз тэхнічныя прычыны».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула