БЕЛ Ł РУС

У Германіі часова закрылі царкву праз незвычайную прычыну

16.11.2025 / 18:59

Nashaniva.com

Людзі заўважылі страшны смурод.

Царква ў горадзе Ротвайль. Фота: Гугл Карты

У горадзе Ротвайль на поўдні Германіі давялося часова закрыць царкву пасля таго, як там пасялілася куніца, піша Spiegel.

Людзі заўважылі, што ў царкве Уваскрэшання Хрыста стаіць страшны смурод. Пакуль што дэзінсектар, які некалькі разоў прыязджаў, не здолеў знайсці жывёліну, і грамада вымушаная часова пакінуць будынак.

«Гэта невыносна», — сказаў пастар Юрген Рыгер выданню Schwarzwälder Bote пра пах гніення, які цяпер у царкве. «Для наведнікаў набажэнстваў гэта ўсё непрымальна, таму мы часова пераходзім у суседні парафіяльны цэнтр».

Смурод пачаўся некалькі дзён таму і рабіўся ўсё мацнейшым. Ён ідзе альбо ад памерлай куніцы, альбо ад падлы, якую куніца занесла ў ацяпляльныя шахты царквы. Мяркуецца, што там і знаходзіцца жывёліна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула