БЕЛ Ł РУС

У Клічаўскім раёне ў сваім доме згарэў мужчына

17.11.2025 / 09:03

Nashaniva.com

Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 16 лістапада ў вёсцы Ядраная Слабада Клічаўскага раёна, паведамляе МНС.

Відавочцы выклікалі ратавальнікаў, калі ўбачылі, што прыватны дом гарыць адкрытым полымем. Суседзі паведамілі, што ўнутры можа быць 63‑гадовы гаспадар.

Цела мужчыны было знойдзена на падлозе ў адным з пакояў. Ён загінуў. Агонь цалкам знішчыў дом.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула