«Маяк Мінска» «ўсох» больш чым на 40 паверхаў
Архітэктурны праект памянялі на менш вычурны.
Будынак «Маяк Мінска» каля Нацыянальнай бібліятэкі будзе ўсяго толькі 35-павярховым. Раней меркавалася, што маяк вырасце ажно на 78 паверхаў, але
як і большасць іншых праектаў з часам ён змяніў аблічча.
На самым версе размесціцца рэстаран, а ніжэй - адміністрацыйна-дзелавы цэнтр, гасцініца, апартаменты для пражывання, гандлёва-забаўляльны цэнтр і аквапарк.