Правяраецца паведамленне аб мініраванні дзіцячага садка ў Мінску
Сёння днём у дзіцячы сад № 7, што ў Малінаўцы, паступіла паведамленне з інфармацыяй аб закладзеных выбуховых прыладах, паведамляе «Міліцыя Мінска».
Фота: Яндэкс карты
Адміністрацыяй навучальнай установы прынята рашэнне аб эвакуацыі навучэнцаў і персаналу.
На месцы працуюць работнікі міліцыі, прымаюцца неабходныя меры бяспекі.