БЕЛ Ł РУС

Для беларусаў у Польшчы ствараецца адмысловы сайт

17.11.2025 / 12:43

Nashaniva.com

14 лістапада намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў сустрэчу ва Урадавым інфармацыйным цэнтры Польшчы датычна пытання арганізацыі інфармацыйнага рэсурсу для грамадзян Беларусі, якія жывуць у Польшчы. 

Як адзначае выданне «Rzeczpospolita», на дадзены момант 145 тысяч грамадзян Беларусі маюць у Польшчы часовы дазвол на жыхарства і яшчэ 60 тысяч — статус сталых жыхароў.

Праца ў стварэнні інфармацыйнага парталу для беларусаў на фінальным этапе. Плануецца, што на старонцы можна будзе знайсці інфармацыю пра кантакты, у тым ліку спасылкі на інфармацыйныя старонкі патрэбных польскіх дзяржорганаў і ўстановаў, а таксама адказы на найбольш распаўсюджаныя пытанні, паведамляе Аб'яднаны пераходны кабінет.

Інтэрнэт-старонка будзе скіраваная да беларусаў, якія вырашылі жыць у Польшчы. На ёй можна будзе знайсці карысныя парады наконт афіцыйных фармальнасцей, працэсу легалізацыі, доступу да сацыяльных выплат, магчымасцей працаўладкавання, вядзення гаспадарчай дзейнасці ці адукацыі дзяцей і інш.

Увесь апублікаваны змест будзе мець афіцыйны характар і рыхтавацца на падставе дзейных прававых нормаў, а таксама інфармацыі, дадзенай польскімі дзяржаўнымі ўстановамі. 

Партал ствараецца на беларускай мове.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула