«Байсол» запускае калядны збор для дзяцей палітвязняў
Сёлета чакаецца больш за 200 заявак, і мэта кампаніі — сабраць 20 000 еўра, што дазволіць выплаціць па 100 еўра на кожнае дзіця.
Заяўкі прымаюцца анлайн да 21 снежня, выплаты будуць ажыццяўляцца па меры паступлення сродкаў.
Збор прызначаны для таго, каб сем’і палітзняволеных маглі стварыць дзецям адчуванне свята і атрымаць дадатковую падтрымку ў перыяд, які асабліва балюча адчуваецца праз адсутнасць родных.
«Байсол» прымае ахвяраванні ў любой валюце, аплата магчымая карткай і праз PayPal.
BYSOL прымае заяўкі ад сем’яў, якія пацярпелі ад рэпрэсій, і ад тых, хто цяпер даглядае дзяцей палітзняволеных. На кожнае дзіця да 16 гадоў прадугледжаная выплата 100 еўра.
Заяўкі прымаюцца як унутры Беларусі, так і за яе межамі. Падаць заяўку могуць:
— сем’і палітзняволеных з дзецьмі, дзе адзін або абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні не менш за тры месяцы, уключаючы «хімію»;
— былыя палітзняволеныя з дзецьмі;
— бацькі, якія адбываюць «хатнюю хімію», калі яны маюць інваліднасць, з’яўляюцца пенсіянерамі або выхоўваюць дзяцей да трох гадоў.
Выплаты будуць ажыццяўляцца па меры паступлення сродкаў і ў парадку чарговасці да поўнага выдаткавання бюджэту кампаніі.