БЕЛ Ł РУС

У 2016‑м жыхары Віцебскай вобласці знайшлі пад хлявом труп. Праз дзевяць гадоў вылічылі і забойцу

17.11.2025 / 14:55

Nashaniva.com

У Гарадку ўдалося ўстанавіць абставіны даўняга злачынства, сляды якога выявілі яшчэ ў 2016 годзе.

Тады мясцовыя жыхары паведамілі ў міліцыю, што падчас зносу старога хлява на сваім участку знайшлі пад падлогай чалавечыя парэшткі.

Праведзеная экспертыза вызначыла, што загінулы — мясцовы жыхар 1966 года нараджэння, які з 2009 года лічыўся зніклым без вестак. 9 гадоў таму расследаванне не дазволіла выйсці на след злачынцы, але справу працягвалі прапрацоўваць.

У кастрычніку гэтага года следчыя атрымалі інфармацыю аб магчымым месцазнаходжанні падазраванага — 60‑гадовага знаёмага загінулага, які жыў у Расіі. Мужчыну затрымалі.

На допыце ён прызнаўся, што ў верасні 2008 года разам з прыяцелем ужываў алкаголь, затым паміж імі адбыўся канфлікт. Падчас сваркі ён некалькі разоў ударыў сябра рукамі і падручнымі прадметамі. Зразумеўшы, што той памёр, ён закапаў цела пад пабудовай і з’ехаў з краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула