БЕЛ Ł РУС

Самалёты, дроны-перахопнікі і СПА. Зяленскі раскрыў дэталі падпісанай дамовы з Францыяй

17.11.2025 / 15:35

Nashaniva.com

Украіна і Францыя падпісалі дэкларацыю аб намерах супрацоўніцтва ў сферы набыцця Кіевам абароннага абсталявання. У дакуменце гаворка ідзе пра самалёты, дроны і сістэмы СПА.

Скрын відэа

«Сёння асаблівы момант, сапраўды гістарычны для абедзвюх нацый — Францыі і Украіны. Падпісалі разам з Эмануэлем Макронам дэкларацыю аб намерах адносна супрацоўніцтва ў сферы набыцця Украінай абароннага абсталявання», — заявіў Зяленскі.

Паводле яго слоў, гэты дакумент дае Украіне магчымасць набыць вайсковае абсталяванне з французскай абароннай прамысловай і тэхналагічнай базы, у прыватнасці:

Таксама ўжо ў гэтым годзе пачнуцца сумесныя праекты паміж абароннымі галінамі. Краіны будуць супольна распрацоўваць дроны-перахопнікі, працаваць над развіццём крытычных тэхналогій і кампанентаў, якія могуць быць інтэграваныя ва ўкраінскія беспілотнікі.

Французскі бок падкрэслівае, што падпісаная дэкларацыя з'яўляецца крокам да падпісання канкрэтных кантрактаў, якія ўмацуюць доўгатэрміновую абароназдольнасць Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула