Пенсіянер з Мінска скраў электраровар для цыркавога нумара
У Мінску пажылы мужчына скраў электраровар для свайго цыркавога прадстаўлення, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Скрыншот з відэа
У міліцыю звярнулася велашэрынгавая кампанія, якая заявіла пра знікненне электраровара коштам больш за Br3,5 тысячы.
Аператыўнікі па падазрэнні ў крадзяжы затрымалі 74‑гадовага мінчука. Было ўстаноўлена, што пенсіянер заўважыў транспартны сродак і незаконна прысвоіў яго сабе, пасля чаго захоўваў у падвале жылога дома.
Пры затрыманні мужчына растлумачыў, што займаецца арганізацыяй цыркавых паказаў і планаваў выкарыстоўваць скрадзены ровар у адным са сваіх нумароў.
Ровар перададзены прадстаўнікам кампаніі. Па абвінавачванні ў крадзяжы завялі крымінальную справу.
Чытайце таксама:
МУС назвала шэсць фраз, пасля якіх трэба неадкладна кінуць слухаўку
Мінчанін паставіў на дзверы біяметрычны замок — яго выклікалі ў міліцыю
Былы грузчык у масцы абрабаваў краму, але грошы яму не дасталіся