БЕЛ Ł РУС

Біткойн апусціўся ніжэй за 90 тысяч даляраў

18.11.2025 / 8:59

Nashaniva.com

Курс біткойна на біржы Binance зніжаецца на 5,3%, да $89,98 тыс.

Курс крыптавалюты апусціўся ніжэй адзнакі $90 тыс. упершыню з 22 красавіка 2025 года.

Паўтара месяца таму, 6 кастрычніка, біткойн абнавіў гістарычны максімум, перавысіўшы $126 тыс., а потым пачалося зніжэнне: у пачатку лістапада ён апусціўся ніжэй за 100 тысяч.

Паводле меркавання аналітыкаў,нвестары адмаўляліся ад рызыкоўных актываў праз стрыманы падыход ФРС ЗША да зніжэння працэнтных ставак. У канцы кастрычніка амерыканскі рэгулятар другі раз запар знізіў ключавую стаўку на 25 базісных пунктаў — да 3,75−4% гадавых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула