Лукашэнка запрасіў латышоў у Беларусь
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Латвіі з нацыянальным святам — Днём абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі, паведамляе яго прэс-служба.
Фота: Sergei Bobylev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Як адзначыў палітык, імкненне жыхароў Латвіі захаваць нацыянальную самабытнасць, жыццё ў міры і згодзе з суседзямі дзесяцігоддзямі спрыяла ўмацаванню добразычлівых адносін з Беларуссю.
«Мы разам працавалі, знаходзілі магчымасці для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Беларускія людзі цэняць гэта і заўсёды рады новым сустрэчам», — гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка выказаў упэўненасць, што нібыта нягледзячы на няўдалыя спробы некаторых палітыкаў гвалтоўна абмежаваць беларуска-латвійскія гуманітарныя сувязі, удасца пераадолець любыя цяжкасці і захаваць адносіны добрасуседства, якія заснаваныя на ўзаемнай падтрымцы і павазе.
Ён пажадаў латвійскаму народу шчасця і дабрабыту, а таксама запрасіў у Беларусь.
Як вядома, Лукашэнка не віншуе кіраўнікоў «недружалюбных» краін, а звяртаецца да народа краіны.