БЕЛ Ł РУС

Сёньня палітвязьню Артуру Фінькевічу зрабілі апэрацыю

13.09.2006 / 17:02

Магілеўскія дактары называюць стан хлопца нармальным

Палітвязень Артур Фінькевіч сёньня быў шпіталізаваны ў гарадзкую бальніцу хуткай мэдычнай дапамогі. А 14-й гадзіне яму зрабілі апэрацыю на ступнях ног. Стан ягонага здароўя лекары назвалі здавальняючым.

Як паведамляў раней спадар Фінькевіч, шпіталізацыя не зьвязаная са знаходжаньнем у папраўчай калёніі, яна плянавая. У шпіталі ён прабудзе дзён дзесяць.

Актывіста незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Артура Фінькевіча пакаралі двума гадамі абмежаваньня волі за графіці палітычнага зьместу – «Достал» і «Мы хочам новага». Падчас выбарчай кампаніі Артур Фінькевіч правёў амаль тры месяцы за кратамі сьледчага ізалятару. У папраўчай установе Магілёва ён ад 29 чэрвеня. Фінькевіч працуе на цагельні супольнага беларуска-польскага прадпрыемства «Dream». 9 сьнежня 2007 году Артур мае выйсьці на волю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула