БЕЛ Ł РУС

У Мінску адкрылі будынак Апеляцыйнага суда

3.12.2025 / 15:07

Nashaniva.com

Напярэдадні Дня юрыста ў Мінску адкрылі будынак Апеляцыйнага эканамічнага суда, паведамляе sb.by. Ён размясціўся на вуліцы Мяснікова, 5.

Фота: Яндэкс-карты

На трох паверхах размясцілі восем залаў судовых пасяджэнняў, памяшканне для прэзідыума, кабінеты для кіраўніцтва і супрацоўнікаў. А вось апошні ўзровень выдзелілі для Дэпартамента архіваў і справаводства Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэдакцыі часопіса «Архівы і справаводства».

Будынак прыстасаваны для безбар'ернага асяроддзя і абсталяваны сучаснымі інжынернымі сістэмамі, ён удачна падзелены на зоны для наведвальнікаў і супрацоўнікаў. Ва ўсіх залах судовых пасяджэнняў ёсць сістэмы аўдыё- і відэафіксацыі.

Апеляцыйны эканамічны суд запрацуе з 1 студзеня 2026 года. То бок з даты ўступлення ў сілу Кодэкса грамадзянскага судапрацэсу.

Пачатак новаму суду паклаў указ Аляксандра Лукашэнкі. Дакументам было прадугледжана стварэнне трохузроўневай сістэмы эканамічных судоў. 

Фота: Яндэкс-карты

Дзейнасць судоў першай і апеляцыйнай інстанцый падзеляць. Гэта стане важным крокам у павышэнні эфектыўнасці ажыццяўлення правасуддзя ў эканамічных справах.

Працоўныя месцы ў ім атрымаюць 27 суддзяў, уключна са старшынём і яго намеснікамі. Штат фармуюць за кошт колькасці суддзяў і работнікаў апаратаў іншых судоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула