БЕЛ Ł РУС

Байцы ГУР і УСУ пабіліся каля санаторыя за права на гэту тэрыторыю, 10 чалавек узялі ў закладнікі

4.12.2025 / 12:7

Nashaniva.com

Увечары 3 снежня байцы ГУР зайшлі на тэрыторыю санаторыя, «выбіўшы вароты і паламаўшы плот, ажыццяўляючы стральбу са стралковай зброі ў паветра і зямлю».

Паводле крыніц «УП», каля 70 чалавек ГУР МА ў масках у поўным баявым рыштунку на ваенных машынах выбілі вароты, пашкодзілі плот і праніклі на тэрыторыю санаторыя, ажыццяўляючы стральбу з агнястрэльнай зброі ў паветра і зямлю.

Былі захоплены ў закладнікі і затрыманы каля 10 вайскоўцаў УСУ. Цялесныя пашкоджанні рознай ступені атрымаў 21 чалавек.

Прычына канфлікту — тэрыторыя санаторыя. У разведцы заяўляюць, што вайскоўцы УСУ занялі санаторый незаконна, але правы на яго арэнду маюць абодва бакі канфлікту.

Паводле наяўных дадзеных, уладальнік спрэчнага зямельнага ўчастка, з якім ГУР заключыла пагадненне, — кампанія з арбіты бізнэсменаў Барыса Каўфмана і Аляксандра Граноўскага. Прадпрымальнікі хочуць забудаваць тэрыторыю санаторыя.

Байцы ГУР палонных адпусцілі і забарыкадаваліся на тэрыторыі.

Яны адмовіліся ўпускаць на тэрыторыю прадстаўнікоў праваахоўных і ваенных дзяржаўных органаў. Па словах суразмоўцы «УП», на месца здарэння прыбыў намеснік галоўнакамандуючага УСУ Аляксандра Сырскага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула