БЕЛ Ł РУС

Памёр акцёр Кэры-Хіраюкі Тагaва — зорка Mortal Kombat

5.12.2025 / 09:32

Nashaniva.com

Яму было 75 гадоў.

Фота: Bobby Bank/Getty Images

Ва ўзросце 75 гадоў памёр амерыканскі акцёр японскага паходжання Кэры-Хіраюкі Тагaва, паведамляе Deadline са спасылкай на яго сям’ю.

Ён памёр з-за ўскладненняў, выкліканых інсультам, у Санта-Барбары, штат Каліфорнія, у атачэнні сваіх дзяцей.

Тагaва выканаў ролю мага Шан Цуна ў фільмах Mortal Кombat, заснаваных на аднайменнай відэагульні, у якой ён займаўся агучкай персанажа. Акрамя таго, Тагaва вядомы па ролях у фільмах «Апошні імператар», «Мемуары гейшы», «Ліцэнзія на забойства», «Перл-Харбар», «Планета малпаў», «Электра», «47 ронінаў».

Кэры-Хіраюкі Тагава ў Mortal Кombat

Апошняй буйной работай стала роля ў серыяле «Чалавек у высокім замку». Ён выконваў ролю персанажа Набусукэ Тагомі — міністра гандлю Ціхаакіянскіх Штатаў Амерыкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула