БЕЛ Ł РУС

17‑гадовы падлетак аддаў махлярам усе грошы бацькоў

5.12.2025 / 12:37

Nashaniva.com

Усё пачалося з паведамлення ў месенджары нібыта ад супрацоўніка «Белпошты», паведамляе прэс-служба МУС.

Нібыта для ўдакладнення дадзеных для «дастаўкі пасылкі» зламыснікі выманілі ў падлетка асабістую інфармацыю, а затым — і СМС-код.

Пасля гэтага юнаку патэлефанаваў мужчына, прадставіўшыся «інспектарам лічбавай бяспекі». Ён пераканаў падлетка, што той ужо размаўляў з махлярамі і што цяпер ад яго імя нібыта праводзяцца незаконныя фінансавыя аперацыі. Пад пагрозай будучага «агляду» мужчыну запатрабаваў «задэклараваць» усе грошы, якія знаходзяцца дома.

Напалоханы падлетак адчыніў сямейны сейф і перадаў кур’еру $35 тысяч — усе ашчаджэнні бацькоў.

Кур’ера — 45‑гадовага жыхара Мінскай вобласці — аператыўнікі затрымалі. Выявілася, што ён сам раней стаў ахвярай махляроў: пад пагрозай «крымінальнай адказнасці» мужчына выконваў указанні куратараў і паспеў забраць грошы не толькі ў падлетка, але і ў пенсіянеркі, якая перадала для «дэкларавання» $10 тысяч.

Атрыманыя сродкі кур’ер перадаў пасярэдніцы — 73‑гадовай жанчыне. Яна пераслала грошы невядомаму арганізатару схемы.

Па абодвух фактах распачаты крымінальныя справы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула