БЕЛ Ł РУС

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

5.12.2025 / 14:4

Nashaniva.com

«У мяне занятак усяго жыцця — гэта пошукі зніклых людзей», — казаў 34‑гадовы Максім Федаровіч, які адказваў за захад і поўнач Беларусі. 

Максім Федаровіч. Фота: instagram.com/fedorovich_91

У Мінскім абласным судзе вынеслі прысуд 34‑гадоваму жыхару Маладзечна Максіму Федаровічу. Яго абвінавачвалі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» — ч. 1 і ч. 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса.

Паводле інфармацыі «Вясны», яму прысудзілі 3 гады калоніі. Таксама яму прызначылі штраф — 500 базавых велічынь (21 тысячу рублёў). Федаровіча абвінавачвалі ў дзевяці выпадках перадачы даных у Гаюн.

Максім Федаровіч — каардынатар пошукавага атраду «Анёл». Раней ён працаваў тэхнолагам на «Мінск-Крышталі», але цалкам змяніў жыццё пасля таго, як у 2017 годзе далучыўся да руху пасля маштабных пошукаў Максіма Мархалюка ў Белавежскай пушчы. З Маладзечна тады сабралі тры машыны, 14 чалавек.

«Тады я зразумеў, што проста не магу без гэтага. У людзей ёсць рыбалка, вандраванні, спорт як хобі, як занятак усяго жыцця. А ў мяне занятак усяго жыцця — гэта пошукі зніклых людзей. Яны займаюць амаль увесь мой вольны час. Мне, як і многім, даводзіцца ахвяраваць зносінамі з сябрамі, сям'ёй дзеля выратавання людзей», — прызнаваўся Максім.

Максім Федаровіч. Фота: instagram.com/fedorovich_91

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула